Вырашыць жыллёва-камунальныя пытанні з аднаго званка і па адзіным нумары115

6 января 2016

У сталіцы працягваюць удасканальваць сістэму ЖКГ. Пасля звароту па нумары 115 час прыбыцця аварыйнай службы не павінен перавышаць 30 хвілін. Каб ліквідаваць няспраўнасці больш аператыўна, аўтапарк Мінскай гарадской аварыйнай службы папоўнілі новымі аўтамабілямі. Аляксей Кандраценка з падрабязнасцямі.

У кругласутачным рэжыме дыспетчар прымае заяўкі, фіксуе іх і накіроўвае брыгаду для выпраўлення. У сталічнай гарадской аварыйнай службы два профілі - электрамантажныя і сантэхнічныя работы. Прасцей кажучы, няма святла ці затапілі суседзі – ратавальнікі адразу на месцы. У экіпажы два спецыялісты плюс поўная экіпіроўка.

Галіна Бяляўская, начальнік змены УП "Гарадская аварыйная служба": "Напрыклад, заяўка паступае па сантэхніцы, значыць машына ўкамплектавана нарэзкамі труб, газавыя ключы, дрот, трос, хамуты. Гэта самае неабходнае".

Амаль армейскі рэжым. У электраманцёраў на збор лічаныя секунды. Цяпер час прыбыцця пасля званка на нумар 115 не павінен перавышаць 30 хвілін. У аператыўнасці дапамагаюць новыя машыны аўтапарка.

Ярка-чырвоны колер аўтамабіля з гэтага часу гаворыць пра тое, што ў

горадзе працуе аварыйная служба. Мінская сістэма ЖКГ папоўнілася 12 вось такімі новымі машынамі.

Перавагі гэтых універсалаў - эканомія паліва і гарантыйны тэрмін абслугоўвання 10 гадоў. Але галоўнае - зараз у сталіцы не адзін, а тры пункты базіравання аварыйнай службы. А яе задача - не толькі лакалізацыя няспраўнасцяў, але і іх ліквідацыя.

Аляксандр Ерафееў, дырэктар УП "Гарадская аварыйная служба": "Мінск падзелены на 3 сектары, у кожным па 3 раёны, кожны сектар абслугоўвае 7 аўтамабіляў. Гэта значыць 3 сантэхнічныя, 3 электраманцёраў і 1 экіпаж электрагазазваршчыкаў. Яны знаходзяцца ў кругласутачным рэжыме".

Дарэчы, акрамя адзінага нумару 115, які ўсё больш на слыху, мінчане могуць задзейнічаць і партал "Мой горад 115.бел". Заяўкі, размешчаныя тут, павінны вырашацца ў 8-дзённы тэрмін. Такі жыллёва-камунальны інтэрактыў ужо дае эфект.

Аляксей Герасімчык, намеснік гендырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі: "Мы заклікаем людзей карыстацца парталам, для нас гэта ў першую чаргу памочнік. Жыхары падкажуць там, дзе нашы службы недаглядзелі".

Такім чынам работы па ўдасканаленні сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі сталіцы стартуюць. Пераўтварэнні закрануць не толькі Першамайскі і Партызанскі раёны, дзе ноу-хау апрабавалі, але і ўвесь горад.