Вырашыць праблему адным званком

31 мая 2016

Такой магчымасцю можна скарыстацца падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэтую суботу ў Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У мэрыі на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Звярнуцца са сваімі заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін. У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік старшыні Віктар Сірэнка. Задаць сваё пытанне можна да апоўдня. Звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці можна па тэлефоне кожную суботу.