Рэпетыцыі праваслаўнага балю моладзі праходзяць у Мінску

27 января 2022

Урачысты вальс-бастон, меладычны блюз, запальны хасл. Рэпетыцыі балю праваслаўнай моладзі працягваюцца ў сталіцы. Тры разы на тыдзень - у сераду, пятніцу і нядзелю - не менш за 6 дзясяткаў танцораў адточваюць па на паркеце Дома культуры МТЗ. Для навічкоў - асаблівая праграма. Іх вучаць не толькі асновам танца "з нуля", але і манерам паводзін на балях.

Баль у новым фармаце пройдзе ў сталіцы ўпершыню 5 сакавіка. У зале Мінскага палаца дзяцей і моладзі закружацца больш за тры сотні чалавек.