Рэліквіі Папы Іаана Паўла II сталі здабыткам Мінскага касцёла Святых Сымона і Алены

2 апреля 2013

Сёння, у восьмую гадавіну смерці Пантыфіка, падчас спецыяльнай святой імшы адбылося ўрачыстае ўнясенне ампулы з крывёй і хустачки Святога Айца, які адышоў у вечнасць. Працэсію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас службы гучала спецыяльная малітва да благаслаўлёнага Папы Іаана Паўла II.


Рэліквіяр установяць у бакавым алтары Чырвонага касцёла. Дагэтуль там захоўвалася піуска і крыж Святога Айца. Цяпер вернікі змогуць маліцца і прасіць папскага благаслаўлення ля яго рэліквій.