Рэкордная пастаўка трактароў у Віцебскую вобласць

20 декабря 2020

МТЗ сёння паставіў каля 250 трактароў на поўнач краіны. Тэхніка ў Віцебскую вобласць адправілася сваім ходам. Самая вялікая калона - на 100 адзінак - адправілася з Мінска. Яшчэ дзве - з пасёлка Абчак і Смаргоні. Усяго ж кантрактам прадугледжана адгрузка больш як 350 трактароў, у тым ліку і 70 энерганасычаных мадэляў Belarus-35-22. Адзначым, у рамках супрацоўніцтва з рэгіёнамі гэта рэкордная пастаўка за адзін месяц.

Тэхніка папоўніць аўтапарк - каля 40 аграпрамысловых прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна - у Віцебску, Глыбокім, Верхнядзвінску, у Полацку, Паставах і Оршы. Дарэчы, толькі за 11 месяцаў гэтага года МТЗ у нашай краіне рэалізаваў больш за паўтары тысячы трактароў. У найбліжэйшы час чакаецца пастаўка і ў Магілёўскі рэгіён.