Рэканструяваны ФАК адкрыты ў Аршанскім раёне

5 ноября 2021

Сучасны ФАК атрымалі сёння ў падарунак  жыхары аграгарадка Бабінічы Аршанскага раёна. Яго ўзвялі дзякуючы  ўказу № 506. Тут будуць займацца дарослыя і дзеці. Абсталяваны трэнажорная і фітнес-залы, вялікая пляцоўка для адзінаборстваў, камфортныя раздзявальні і трэнерскія. Аб'ект узвялі літаральна за год. Займацца тут будуць жыхары не толькі Бабініч, але і Оршы. Ад райцэнтра да аграгарадка  ўсяго некалькі кіламетраў. 

У ФАКу будуць праходзіць не толькі спартыўныя, але і культурна-масавыя мерапрыемствы. Для гэтага пабудавана прасторная зала.