Рэгіянальны адборачны тур на конкурсы "Cлавянского базару - 2024" падышоў да канца

12 декабря 2023

Фінальны акорд рэгіянальных адбораў да міжнародных конкурсаў "Славянскага базару - 2024" прагучаў у сталіцы. Змагацца за першае месца ў наступным туры працягнуць 5 юных і 5 дарослых вакалістаў. Да гэтага адборы прайшлі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Удзельнікам трэба было выканаць два творы: дзецям - трэк беларускага аўтара на мове і кампазіцыю па выбары, дарослым - песню кампазітара славянскай краіны і сусветны хіт.

Больш як 35 сталічных артыстаў паўдзельнічалі ў першым адборачным туры да дзіцячага музычнага і конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". Толькі лепшыя і мэтанакіраваныя прадставяць Беларусь на фестывалі мастацтваў, які паводле традыцыі пройдзе ўлетку.