Прамова А. Лукашэнкі на плошчы Перамогі 9 Мая - у трэндах YouTube

13 мая 2021

Прамова беларускага Прэзідэнта на плошчы Перамогі 9 Мая - у трэндах YouTube. Магутнае і праніклівае выступленне Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента ў цэнтры Мінска паглядзелі амаль 2 мільёны разоў. Цікавасць зразумелая: сказанае лідарам у гэты дзень шчыра і эмацыйна кранала за душу. Ад кіраўніка дзяржавы не выпадкова прагучалі словы аб адзінстве. Вялікая Перамога стала вынікам згуртаванасці і братэрства савецкіх людзей. Згуртавацца важна і сёння, каб захаваць краіну і незалежнасць. Беларусы заўсёды будуць абараняць зямлю, якую адваявалі вызваліцелі ў гады ваеннага ліхалецця, чаго б гэта ні каштавала, падкрэсліў ва ўрачыстай прамове беларускі Прэзідэнт.