Гутарка ў Прэзідэнта. Старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык

2 февраля 2018

Камітэт дзяржбяспекі расследаваў больш за 300 карупцыйных спраў. Яны звязаныя са злачынствамі, якія выклікаюць найбольшы грамадскі рэзананс і ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Пра гэта заявіў старшыня КДБ Беларусі ў інтэрв'ю нашым журналістам. Валерый Вакульчык распавёў пра даклад Аляксандру Лукашэнку і падзяліўся падрабязнасцямі найболей гучных карупцыйных злачынстваў.

Самыя рэзанансныя карупцыйныя справы БелАВМ і крадзяжоў у лясной гаспадарцы. Пра тое, як атрымалася раскрыць гучнае забойства ў Магілёўскай вобласці, а таксама пра сакрэты цэнтра ўпраўлення ўрадавай сувязі. Нашай здымачнай групе першай атрымалася пабываць там, дзе не было нагі журналіста. Усё гэта і многае іншае без грыфа "сакрэтна" - у праекце "Гутарка ў Прэзідэнта".