Райдары пачалі сезон трэніровак і спаборніцтваў на дошках у Вілейцы

31 мая 2018

На адкрыццё сезона з'ехаліся скейтбардысты з Мінска, Маладзечна і Смаргоні - усяго амаль дваццаць спартсменаў і аматараў. Скейцеры спаборнічалі ў дзвюх дысцыплінах - выконвалі фігуры і трукі на скейтпляцоўцы. Лепшых скейтбардыстаў на спаборніцтвах вызначылі суддзі. Такія спаборніцтвы ў Вілейцы праходзяць трэці год запар.

Цяпер скейтпарк будзе адкрыты ўвесь сезон для спаборніцтваў, трэніровак і шоу-праграм. Тут жа арганізуюць пракат дошак і майстар-класы для ўсіх ахвотнікаў.