Роўныя магчымасці для ўсіх. У свеце адзначаюць Дзень барацьбы за правы інвалідаў

5 мая 2018

Сёння ў свеце адзначаюць Дзень барацьбы за правы інвалідаў. Мэта – прыцягнуць увагу да стварэння безбар’ернага асяроддзя і роўнасці магчымасцяў інклюзіўных грамадзян ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку і духоўнай. У Мінску функцыянуе ўнікальны праваслаўны прыход для людзей са слабым слыхам.

Расказвае Наталля Бардзілоўская.

Айцец Аляксей здзіўляе сваёй віртуознасцю: адначасова гаворыць, чарадуе жэсты і прылады - кадзіла, свечкі, распяцце - паспявае мяняць адпаведна літургіі. Зрэшты, тут усё незвычайна - Царскія Вароты круглы год не зачыняюцца, і злева ад алтара знаходзіцца жанчына, якая ўсю службу водзіць рукамі. Для гэтай паствы Валянціна не проста прафесійны перакладчык, які страхуе бацюшку. Ёй давяраюць споведзі: без пасрэдніцтва сурдаспецыяліста дыялог паміж вернікам і святаром фізічна немагчымы.

Амаль маўклівы прыход, рэдка хто з людзей з абмежаваным слыхам умее гаварыць. Але выключэнне - Вячаслаў, які ад нараджэння дрэнна чуе, карыстаецца навушнікам. Сувядучы набажэнства, дзяк. Юнаком дыстанцыйна скончыў спецкурсы ў Свята-Ціханаўскім ўніверсітэце, больш за дваццаць гадоў прыслужвае бацюшку.

У суботу на вялікую службу тут збіраецца да сарака чалавек. Людзі без слыху, якія хочуць чуць Евангелле, едуць з усяго Мінска. У Новым Запавеце згадана пра іх: Хрыстос жа вылечыў глухога.

1992 год. Першымі з беларускіх хрысціян, хто стаў працаваць з людзьмі з абмежаваным слыхам, былі пратэстанты і католікі, якія свой вопыт бралі ў Прыбалтыкі. Сярод праваслаўных жа першымі ў Беларусі, другімі пасля Масквы ў Саюзе на мове жэстаў загаварылі святары прыхода Віфлеемскіх немаўлят-пакутнікаў. Спачатку прыход знаходзіўся пры Свята-Духавым кафедральным саборы, потым – Петрапаўлаўскім, а сёння месціцца пры прыходзе храма іконы Маці Боскай “Усіх тужлівых радасць”.

Па прыкладзе мінчан такія прыходы для глухіх сёння ствараюць у Гомелі, Баранавічах і Бабруйску.