Ратуша ў маштабе 1 да 75

22 апреля 2013

У рамках праекта Дакрананне да Мінска прайшла прэзентацыя 3D-макета гарадской Ратушы. Маштаб - 1 да 75. Мэта праекта - стварэнне тактыльных экскурсій для інвалідаў па зроку. З дапамогай барэльефаў і макетаў людзі з парушэннем зроку змогуць уявіць сабе, як выглядаюць гарадскія помнікі і аб'екты архітэктуры. У сталічных школах прайшлі і майстар-класы будучым экскурсаводам. Наступным макетам стане Кафедральны сабор. Зараз ідзе пошук чарцяжоў, а барэльеф - фасад канцэртнай залы Верхні горад.