Разліковыя лісткі новага ўзору бюджэтнікі атрымаюць ужо ў наступным месяцы

15 января 2020
Зараз разабрацца ў налічэннях стане прасцей. Даплаты скароцяць, а вось аклад стане самай важкай часткай зарплаты. Змены носяць тэхнічны характар. На выніковыя сумы прыбыткаў гэта не паўплывае. Разабрацца з новаўвядзеннямі дапамогуць спецыялісты Мінпрацы.

Разлічыць аклад можна ўжо сёння. Калі раней ён залежыў ад тарыфнай стаўкі, то зараз яе замянілі на базавую. Сёння гэта 185 рублёў. Калі памножыць яе на свой тарыфны разрад - атрымаецца сума акладу. Змены закрануць больш чым  800 тысяч працаўнікоў - менавіта столькі грамадзян занята ў бюджэтным сектары.