Ракеты класа паветра - паветра паступілі на ўзбраенне УС Беларусі

27 мая 2020
Трыццаць кіраваных ракет Р-27 класа паветра - паветра паступілі на ўзбраенне ВПС і СПА Беларусі. Боепрыпасы адправяцца са зборачнай вытворчасці на авіяцыйную базу ў Баранавічах, дзе імі абсталююць знішчальнікі Су-30, якія нядаўна паступілі на ўзбраенне нашых вайскоўцаў. Гэта савецкія ракеты, якія адслужылі свой тэрмін і   былі адноўленыя спецыялістамі кампаніі "БСЗТ - новыя тэхналогіі". Пасля такой рэканструкцыі боепрыпас атрымлівае сучасныя характарыстыкі і разам з імі новае жыццё. Ракеты сярэдняй далёкасці Р-27 прызначаныя для перахопу самалётаў і верталётаў усіх тыпаў, знішчэння беспілотных лятальных апаратаў і крылатых ракет.

Піліп Баранаў, дырэктар ТАА "БСЗТ - новыя тэхналогіі": "Пасля рамонту на працягу 2019 - пачатку 2020 года нашым прадпрыемствам было вернута Мінабароны Беларусі 140 ракет Р-27. Экспартны кошт адной ракеты складае каля 650 000 долараў ЗША. Гэта значыць, эканамічны эфект досыць лёгка можна палічыць". 


Стратэгічная задача для абароны


Апроч Р-27 інжынеры БСЗТ працуюць над аднаўленнем ракет Р-60 і Р-73. Адзначым, што такая праца на прадпрыемстве Дзяржкамваенпрама не разавы заказ. Як распавялі нашым карэспандэнтам, запасы падобных ракет вылічаюцца сотнямі. У гэты ж час ваенныя спецыялісты лічаць, што адрамантаваныя або мадэрнізаваныя ракеты гэтага тыпу могуць быць запатрабаваныя і на міжнародным рынку.