Радыёлегенда адзначае юбілей

4 марта 2016

Роўна 25 гадоў назад упершыню ў беларускім эфіры прагучалі пазыўныя "Радыёфакта". Інфармацыйна-аналітычная праграма па-ранейшаму застаецца адным з самых рэйтынгавых праектаў на Першым канале Беларускага радыё, а фармат навін перадачы не мае аналагаў ва ўсёй краіне. З тымі, хто заўсёды застаецца за кадрам, сустрэлася Ніна Мажэйка.

Гэта студыя сёння - сапраўдны рарытэт. Пасля рамонту адзіная на Чырвонай, 4. Гістарычны антураж надае ёй асаблівы статус - тут нават здымаюць рэтрасерыялы.

Ад жалезабетонных навін да дынамічнай факталогіі перайшлі ў 91-ым. Валерый Радуцкі - самы пазнавальны голас «Радыёфакта» - быў сярод першых вядучых інфармацыйна-аналітычнай праграмы.

Навіны ў Дом радыё прыходзілі па тэлетайпе на стужках, а пасля іх перадрукоўвалі на машынках. Вінтажныя тэхналогіі ў 21 стагоддзі змянілі інавацыйныя.

Зараз на Першым канале Беларускага радыё працуюць аўтаномна. Карэспандэнты пішуць тэкст, начытваюць і манціруць прама на працоўным месцы. Дарэчы, сёння адзіны жаночы голас «Радыёфакта» пачатку 90-х, працуе ля мікрафона. Дзень міліцыі на радыё - з адпаведным госцем у пагонах.

Сёняшнія вядучыя "Радыёфакта" - усяго іх 5 - працуюць не толькі ў радыёэфіры. Так, Павел Лазовік, вядзе адразу два інфармацыйныя праекты на першай кнопцы. Яго паплечнік па "Радыёфакце" - Максім Угляніца - таксама персона пазнавальная. Не толькі па галосе. Задае пытанні на спадарожнікавым тэлеканале медыяхолдынга.

"Радыёфакт" робіць жывым нават не тэхнічны аспект, а тое, што тут працуюць людзі, якім ёсць, што сказаць.

Над адным выпускам праграмы працуюць больш за 20 журналістаў - створана карэспандэнцкая сетка па ўсёй Беларусі.

Антон Васюкевіч, галоўны дырэктар Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё: "Насамрэч вельмі складана зрабіць інфармацыйна насычаную гадзіну на радыё. Мы арыентуемся на тры патэнцыяльныя аўдыторыі. Гэта тыя людзі, якія слухаюць праграму першых 20 хвілін, другія 20 хвілін і апошнія 20 хвілін. І таму таксама пабудавана тая інфармацыя, якая размяшчаецца ў перадачы структурна. Гэта і блокі рэкламы, і блокі прагнозу надвор'я і, вядома ж, самае галоўнае - гэта факты".