Прамысловыя прадпрыемствы Мінскай вобласці павялічваюць асартымент прадукцыі і пашыраюць экспарт

21 мая 2018

Арыгінальныя тавары і плюс 10 новых краін. Прамысловыя прадпрыемствы Мінскай вобласці павялічваюць асартымент прадукцыі і пашыраюць экспарт. Так, за першыя чатыры месяцы гэтага года аб'ём паставак на знешнія рынкі перавысіў адзін мільярд 600 мільёнаў долараў. Тэмп росту 121 працэнт ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Станоўчая дынаміка - у "Беларуськалія", а таксама «БелАЗа». У экспартным топе жодзінскіх машынабудаўнікоў - Расія, Узбекістан і Украіна. На дыверсіфікацыю экспарту нацэлены і мяса-малочныя вытворцы.

Адзначым, усяго з пачатку года наменклатура экспартных продажаў у цэнтральным рэгіёне павялічылася на 34 таварныя пазіцыі.