Радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі запусціла вялікі марафон

7 апреля 2018

Сэлфі-прывітанне II Еўрапейскім гульням. Радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі запусціла вялікі марафон з нагоды галоўнай спартыўнай падзеі, да якой рыхтуецца наша краіна. Удзельнікам трэба зрабіць крэатыўную фатаграфію на фоне спартыўных аб'ектаў або падчас заняткаў спортам. На здымку павінен быць і хештэг #Minsk2019#. Фіналістаў адбяруць шляхам адкрытага галасавання на сайце радыё "Беларусь".

Пераможцаў ўзнагародзяць дыпломамі Белтэлерадыёкампаніі і білетамі на падзеі Еўрапейскіх гульняў у Мінску, а таксама элементамі экіпіроўкі Нацыянальнай каманды Беларусі.