Радыяцыйны фон - у норме

18 декабря 2013

Беларускія эколагі прадставілі ў Літве вынікі маніторынгу ўздзеяння Беларускай АЭС на навакольнае асяроддзе. Круглы стол у Вільнюсе - гэта ўжо кантроль не дзяржаўны, а грамадскі. На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі дзяржорганаў, эколагі і навукоўцы суседняй рэспублікі. Беларускія спецыялісты адказалі на ўсе пытанні і афіцыйна прапанавалі літоўскім эколагам у наступным годзе далучыцца да маніторынгу ўжо на пачатковых яго этапах. А пасля правесці ўласны лабараторны аналіз проб глебы, паветра і вады.

Дарэчы, у 2014 на пляцоўцы Беларускай АЭС таксама з'явіцца аддзел нагляду за будаўніцтвам. Спецыялісты аддзела будуць кантраляваць выкананне ўсіх рэкамендацый як беларускіх структур, так і міжнародных арганізацый. А ўжо сёння на разглядзе ў дэпартамента - дакументы на выдачу ліцэнзіі для будаўніцтва другога энергаблока.