Работы па аднаўленні лесу ў Мінскай вобласці прадоўжацца да канца красавіка

6 апреля 2017

У планах - аднавіць каля сямі тысяч гектараў зялёных насаджэнняў. Амаль чвэрць усіх лясных пасадак ужо зараз ажыццяўляецца па фінскай тэхналогіі: выкарыстоўваюць матэрыял з закрытай карнявой сістэмай. Яго высаджваюць менавіта з зямлёй. Адпаведна, такія саджанцы лепш прыжываюцца і не хварэюць.

Акрамя таго, у гадавальніках лясгасаў вырошчваюць і дэкаратыўныя культуры для насельніцтва. Пакупнікам прапануюць саджанцы і сеянцы садовых кустоў і дрэў.