Працу Усебеларускага народнага сходу на працягу двух дзён у поўным аб'ёме пакажа Белтэлерадыёкампанія

10 февраля 2021
Вялікі тэлемарафон стартуе заўтра а 7-й гадзіне раніцы. Гледачоў чакаюць інфаканалы з цікавымі гасцямі і экспертамі, прамыя ўключэнні нашых карэспандэнтаў, жывыя эмоцыі ўдзельнікаў і гасцей народнага форуму. А ў 11:00 тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнуць прамую трансляцыю з Палаца Рэспублікі. Тут будзе працаваць і выязная студыя Агенцтва тэленавін.