Праца хуткай дапамогі ва ўмовах распаўсюджвання віруса

9 марта 2021
У Мінску колькасць выклікаў хуткай дапамогі да кавідных пацыентаў паменшылася. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Аляксандр Жынко адзначыў, пік загружанасці прыпаў на кастрычнік-лістапад. У сталіцы ў складзе брыгад працуюць паўтары тысячы чалавек. Да інфіцыраваных выязджаюць у сродках індывідуальнай засцярогі. На станцыі створаны іх 2-месячны запас. Пасля кожнага выкліку машына праходзіць апрацоўку. Зрэшты, расслабляцца не варта. Медыкі папярэджваюць пра магчымую трэцюю хвалю. І нагадваюць пра меры засцярогі.   

Даплаты за рызыкі

Усе медработнікі, якія задзейнічаны ў барацьбе з інфекцыяй, у тым ліку і станцыі хуткай дапамогі, атрымліваюць даплаты.