Праца праграмы "Мэта 99" уражвае - што адбываецца са смеццем у Беларусі?

15 ноября 2022
15 лістапада - Сусветны дзень другаснай перапрацоўкі. І гэта тэма не страчвае актуальнасці. У Беларусі за апошняе дзесяцігоддзе ўдалося больш як удвая нарасціць збор другсыравіны, а ўзровень выкарыстання камунальных адходаў павялічыць больш чым у тры разы. 

Гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы маштабнай інфармацыйнай кампаніі  "Мэта 99". Праца з насельніцтвам рознымі спосабамі, зручная інфраструктура для сартавання адходаў і правільная матывацыя - гэтыя падыходы адыгралі вялікую ролю ў скарачэнні смецця, што захоўваецца  на палігонах (відэа).