Праца па гарантаванні эканамічнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі працягваецца

1 августа 2017

У МУС нашай краіны распавялі аб першых выніках працы мабільных груп, якія манітораць ход уборачнай кампаніі. За некалькі дзён міліцыя праверыла некалькі СВК на гатоўнасць тэхнікі, працоўную дысцыпліну і стаўленне асобных кіраўнікоў да ўборкі ўраджаю. Як адзначылі ў галоўным міліцэйскім ведамстве, толькі па лініі ДАІ зафіксавана 16 парушэнняў - гэта стан алкагольнага ап'янення вадзіцеляў сельгастэхнікі падчас жніва, таксама адсутнасць дакументаў на транспарт.

Георгій Еўчар, афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі:

"Найболей характэрныя недахопы - гэта негатоўнасць і разукамплектаванасць тэхнікі. У асобных гаспадарках да 40% камбайнаў, трактароў, якія павінны знаходзіцца ў полі, мёртвым грузам стаяць на мехдвары. І гэта з улікам таго, што яшчэ ў сакавіку праверылі ўсе гаспадаркі, выдалі загады на ўхіленне ўсіх недахопаў".