Рабочы візіт Андрэя Кабякова ў Гродзенскую вобласць

21 октября 2016

Па чатырох палосах з абласнога цэнтра ў сталіцу. У 2018 годзе поўнасцю завершыцца рэканструкцыя рэспубліканскай магістралі М6 у напрамку Мінск - Гродна - мяжа Польшчы. Пра гэта падчас рабочага візіту ў Гродзенскую вобласць паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Агульная працягласць трасы амаль 90 кіламетраў. Таксама інжынеры прадугледзелі ўзвядзенне шасці пуцеправодаў і яшчэ сямі мастоў на трасе. Праект рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам.

Зараз ва ўрадзе разглядаюць і праект рэканструкцыі яшчэ адной транспартнай артэрыі - трасы М10, якая звязвае Брэст і Гомель. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, гэты праект будзе рэалізаваны на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. Сёння прэм'ер-міністр таксама азнаёміўся з вынікамі працы сельгасарганізацый Гродзенскай вобласці, ацаніў пераход да аўтаматызацыі вытворчых прадпрыемстваў на прыкладзе Навагрудскага завода газавай апаратуры, а таксама пабываў на сумесным беларуска