Канадскі скандал: ушаноўванне ката і ваеннага злачынца выклікала шырокае абмеркаванне і ганьбаванне ў свеце

1 октября 2023

Новая хваля "карычневай чумы" ахоплівае краіны калектыўнага Захаду. Гістарычны рэвізіянізм прывёў да адраджэння нацызму. Дайшло да таго, што магчымым сталі нават авацыі ваенным злачынцам на дзяржаўным узроўні. Канадскі скандал ускалыхнуў усю сусветную грамадскасць. Насамрэч гэта вельмі дзіўная з'ява з улікам таго, як старанна не заўважаюць гэтыя з'явы ва Украіне, ды і ва ўласных краінах.

Справа ў тым, што ўльтраправыя рухі імкліва набіраюць папулярнасць на Захадзе. Замятаць пад дыван гэтую праблему становіцца ўсё больш складана. І канадскі канфуз - таму яркае пацвярджэнне. Ці будуць зробленыя высновы з таго, што адбываецца або  нехта паспяшаўся з новым вітком гістарычнага рэвізіянізму? Андрэй Сыч разбіраўся  ў аўтарскай рубрыцы "Скрыншот".