П'янага вадзіцеля праследвалі са стральбой у Аршанскім раёне

31 января 2022
Стральбой па колах скончылася праследаванне машыны     ў Аршанскім раёне. На трасе Віцебск - Гомель вадзіцель "Фальксвагена" праігнараваў патрабаванні спыніцца і паспрабаваў уцячы. Пасля шматразовых папярэджанняў дарожная міліцыя прымяніла зброю. Аказалася, што 33-гадовы "гоншчык" быў п'яны - у крыві выяўлена больш за 2 праміле алкаголю.     Зараз мужчыне пагражае буйны штраф і пазбаўленне правоў.