Пункт пропуску "Макраны" часова закрыты для перасячэння мяжы з-за ўцечкі небяспечнага рэчыва

16 июля 2016

Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце. Напярэдадні, а палове адзінаццатай вечара паміж украінскім пунктам пропуска "Даманава" і беларускім "Макраны" адбылася надзвычайная сітуацыя. З фуры, якая перавозіла цыстэрны з вадкім атрутным рэчывам, адбылася ўцечка. Уся апошняя інфармацыя ў начальніка прэс-службы брэсцкай пагранічнай групы Аляксандра Кіслова (відэа).