Прамыя тэлефонныя лініі ў сакавіку праводзяць кіраўнікі дзяржорганаў

17 марта 2018

Сёння на пытанні грамадзян адкажа міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. На сувязі будзе і міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў, а таксама міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Прамыя лініі правядуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр МНС Уладзімір Вашчанка, а таксама міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Акрамя гэтага, сёння на сувязі ў сталіцы і абласцях будуць намеснікі старшыняў абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікі спраў. Датэлефанавацца можна з 9 раніцы да поўдня.