Грамадзяне Украіны, якія пражываюць у нашай краіне, сёння галасуюць у Мінску і Брэсце

31 марта 2019

На двух выбарчых участках чакаюць больш як 12 тысяч чалавек. Ва Украіне быў загадзя састаўлены рэестр грамадзян краіны, якія маюць права прыняць удзел у выбарах за мяжой.

Ігар Кізім,  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі: "Пакуль ніякіх парушэнняў не было. Ніякіх інцыдэнтаў не было. Усе, хто жадаў і меў права прагаласаваць, прагаласавалі. Яшчэ раз скажу, што, як гавораць старажылы, якія не першыя выбары праходзілі, актыўнасць вышэйшая".

Яўка на выбарчых участках у Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе высокая, таму што цікавасць да сакавіцкіх выбараў вялікая. Прагаласаваць можна да 8 вечара. Увогуле за межамі Украіны працуе 101 выбарчы ўчастак. Той, які ў аўстралійскай Канберы, ужо закрыўся.