Праверку цэн у Беларусі пачынае КДК

7 октября 2022
7 кастрычніка маштабны маніторынг па праверцы цэн у гандлёвых аб'ектах краіны пачынае Камітэт дзяржкантролю. Ведамства сумесна з іншымі кантралюючымі органамі збірае інфармацыю. Размова -  аб усіх пазіцыях харчовых і нехарчовых груп тавараў. У Дзяржкантролі паабяцалі прымаць самыя жорсткія меры рэагавання ў выпадку выяўленых парушэнняў.