Праверку спортам праходзяць журналісты

10 июня 2017

16 каманд удзельнічаюць у спартакіядзе сродкаў масавай інфармацыі. Спаборніцтвы традыцыйна прымаюць Стайкі. У праграме сем дысцыплін: міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, перацягванне каната і іншыя. Каманда Белтэлерадыёкампаніі сярод фаварытаў, летась наш калектыў заняў другое месца ў агульным заліку, выйграў спаборніцтвы па міні-футболе і валейболе.

Станіслаў Ліпскі, вядучы праграмы "Дзень спорту": "Праз нашу занятасць нячаста атрымліваецца прыняць удзел у якіх-небудзь спаборніцтвах, таму дзякуй Міністэрству інфармацыі за гэтую магчымасць паспаборнічаць. Таму што спорт - гэта свет, а рух - гэта жыццё, і без спорту мы не ўяўляем сябе. І за сваю каманду, за каманду Белтэлерадыёкампаніі, прынамсі, я разам са сваімі сябрамі ручаемся. Мы зробім усё, што магчыма. За валейбол, футбол - у тройцы павінны быць".

Пераможца і прызёры спаборніцтваў стануць вядомыя заўтра. Сёння калектывы змагаліся за выхад у фінальную стадыю спартакіяды.