Супярэчлівая інфармацыя паступае з аэрапорта "Барыспаль" у Кіеве

22 декабря 2017

Паводле звестак некаторых украінскіх СМІ, самалёт Белавія падчас пасадкі выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Інфармацыю ў беларускай кампаніі не пацвярджаюць. Паводле іх звестак, пасадка прайшла ў штатным рэжыме. А рашэнне змяніць маршрут рулёжкі прынялі пілоты. Прэс-служба ўкраінскага аэрапорта пакуль ніяк не каменціруе гэтую інфармацыю.