Развітанне з Мікалаем Кірычэнкам пачнецца сёння а 10-й гадзіне ў Купалаўскім тэатры

16 августа 2018

Гэтай сцэне народны артыст Беларусі аддаў 47 гадоў. Вядомага акцёра не стала ў аўторак. Яму было 72. Гледачу Кірычэнка запомніўся як доктар з фільма "Паляванне на гаўляйтара", Берыя з карціны "У жніўні 44-га", баярын з культавай стужкі "Анастасія Слуцкая". Акрамя здымак у кіно і працы ў тэатры Мікалай Кірычэнка займаўся выхаваннем новага пакалення акцёраў. Прафесар кафедры Акадэміі мастацтваў літаральна летась выпусціў курс. Мікалай Кірычэнка будзе пахаванны на Усходніх могілках Мінска.