Пракуроры знайшлі палі з зімовай кукурузай: чаму ў Крупскім раёне не ўбралі ўраджай

4 декабря 2023

Гарантаванне харчовай бяспекі Беларусі - гэта стратэгічная нацыянальная задача. Нагляд за выкананнем заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе стаіць у прыярытэце працы не толькі аграрыяў, але і пракурораў. Яшчэ ў кастрычніку Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў Мінсельгасхарчу і аблвыканкамам забяспечыць уборку кукурузы на збожжа да лістапада, а ў снежні далажыць вынікі праведзенай работы. Пракуроры выехалі ў палі, каб праверыць, ці ўсюды выкананыя даручэнні. Больш падрабязна пра гэта - у рэпартажы Уладзіміра Каралёва (гл. відэа).