Праграма навучання ў аўташколах краіны патрабуе змен

27 января 2019

Праграма навучання ў аўташколах краіны патрабуе змен, а некаторыя моманты ў правілах дарожнага руху магчыма аптымізаваць. Аб гэтым апошнім часам гавораць як выкладчыкі, так і інспектары ДАІ.

Летась аўташколы падрыхтавалі больш як 100 тысяч вадзіцеляў розных катэгорый. У цэлым па краіне іх колькась за год павялічылася на 8 працэнтаў, і толькі ў Мінску знізілася на 5. Адзначаецца, што шмат у чым якасць навучання ўплывае і на дарожную сітуацыю. А якасць адукацыі вымяраецца такой лічбай, як здача экзамену з першага разу. Зрэшты, як паказала практыка, толькі 2/3 курсантаў спраўляюцца з такой задачай. Паводле слоў спецыялістаў, спрасціць здачу, разам з гэтым павысіўшы якасць адукацыі, магчыма, змяніўшы некаторыя пункты ў ПДР.

Размова ідзе, вядома, не аб кардынальных пераменах. Але тым не менш, прапаноўваецца ўдакладніць некаторыя азначэнні, якія незразумелыя вучням, а асобныя палажэнні правіл прапаноўваецца выключыць. Наш карэспандэнт, Аляксандр Камовіч паспрабаваў разабрацца, як працуюць сучасныя аўташколы і заадно праверыў свае веды. 

Напэўна, многія аўтааматары памятаюць той хвалюючы дзень, калі ўпершыню здавалі экзамен у аўташколе або ДАІ. Мы ж вырашылі праверыць, наколькі ўжо вопытныя аўтамабілісты памятаюць тыя самыя правілы дарожнага руху на прыкладзе праграмы аўташколы. У якасці паддоследнага буду выступаць я. У нас 30 пытанняў, на іх адведзена 45 хвілін. І паехалі.

Правіла прагону жывёлы, якой шырыні павінна быць паласа ад сонца на лабавым шкле або ў якім выпадку неабходна накладваць герметызуючую павязку. Адказваючы на гэтыя пытанні, адчуваеш сябе студэнтам-недавучкай. Нешта чуў, але адказаць сапраўды не магу.

За 9 гадоў майго вадзіцельскага стажу, здаецца, ад некаторых ведаў не засталося і следу. І цалкам лагічны вынік - тэст не здадзены. Разбор палётаў разам з выкладчыкам вышэйшай катэгорыі.

Вынік не крытычны, але без сур'ёзнай падрыхтоўкі ўсе гэтыя нюансы ўспомніць не так проста. Анатоль Гладкі выкладае ў аўташколе ўжо больш як 40 гадоў, і за гэты час праз яго заняткі прайшлі больш як 12 тысяч чалавек. Анатоль Міхайлавіч упэўнены, методыка навучання павінна адпавядаць тэндэнцыям часу.

Зараз якасць адукацыі вымяраецца такой лічбай, як здача экзамену з першага разу. На практыцы паспяхова яго здаюць толькі ледзь больш як 60%. Што датычыцца Мінска, гэта лічба значна меншая.

Летась аўташколы падрыхтавалі больш як 100 тысяч вадзіцеляў розных катэгорый. У цэлым па краіне іх колькасць за год павялічылася на 8 працэнтаў, і толькі ў Мінску знізілася на 5. Адзначаецца, што шмат у чым якасць навучання ўплывае і на дарожную сітуацыю.

Як і стаж кіравання. У ДАІ ёсць нават асобная статыстыка па ДТЗ з удзелам вадзіцеляў згодна з іх стажам. Зараз рыхтуецца новая рэдакцыя. Зрэшты, і лічбы мінулых гадоў вельмі красамоўныя. Так, вадзіцелі за першы год дапушчаюць значна менш памылак, чым у наступныя. Такую дынаміку спецыялісты тлумачаць тым, што малады вадзіцель больш асцярожны на дарозе. А, набраўшыся вопыту і ўпэўненасці, не заўсёды можа разлічыць сілы. Зрэшты, ужо пасля 5 гадоў сітуацыя выраўноўваецца.

Паводле слоў спецыялістаў, спрасціць здачу, разам з гэтым павысіць якасць адукацыі, магчыма, змяніўшы некаторыя пункты ў ПДР. Напрыклад, спрасціць некаторыя азначэнні. А асобныя палажэнні, напрыклад, памеры грамадскага транспарту або правілы праезду конных павозак, прапаноўваецца выключыць, бо яны напрамую ніякім чынам не звязаныя з рэальным кіраваннем.

Анатоль Гладкі, выкладчык Ленінскай РАС ДТСААФ Мінска: "У правілах напісана, што ўдзельнікі дарожнага руху павінны ведаць і выконваць патрабаванне правіл, якія адносяцца да іх. Бо ў нас жа асноўны кантынгент, які мы рыхтуем, гэта вадзіцелі легкавых аўтамабіляў. Ну навошта мне памятаць гэту інфармацыю, якая да мяне канкрэтна не мае дачынення?! Я лічу, што такія пункты можна было б выключыць, калі не з правіл, то хаця б з праграмы вывучэння ПДР".

Ёсць свае ініцыятывы і ў Дзяржаўтаінспекцыі. Шмат у чым спецыялісты ведамства абапіраюцца і на міжнародны вопыт. Зараз у ДАІ разглядаюць такую прапанову, як адмяніць здачу на пляцоўцы і перанесці ўсё дзеянне ў горад. Такі падыход ужо працуе ў многіх краінах Еўропы. Да такой сістэмы зараз прыглядаюцца і расіяне.

Зараз дэпутаты рыхтуюць да першага чытання праект змены ў закон "Аб дарожным руху". Грамадскія абмеркаванні гэтага дакумента прайшлі яшчэ летась і атрымалі грамадскі рэзананс. Праект уключае ў сябе цэлы шэраг новаўвядзенняў - ад замены дакументаў і магчымасці атрымаць міжнародныя правы да ўвядзення катэгорыі для мотаўсюдыходаў. А таксама здача на правы на машыне з аўтаматычнай каробкай перадач. Паводле слоў дэпутатаў, зараз адна з асноўных задач - знайсці кампраміс паміж узмацненнем адказнасці і стварэннем бяспечных умоў на дарозе.

І яшчэ трохі лічбаў. Паводле ацэнак экспертаў, прыкладна ў 15 працэнтах выпадкаў прычынай ДТЗ становіцца тэхніка або дарожныя ўмовы. Пераважная ж большасць аварый адбываецца з-за чалавечага фактару. А бяспека на дарозе, акрамя ўсяго іншага, залежыць ад культуры паводзін кожнага ўдзельніка руху.