Праграма лаяльнасці Моцная картка стартавала ў Беларусі

19 ноября 2014

Функцыямі дысконтнай зараз надзелена і зарплатная картка Белкарт. На яе нанеслі спецыяльны штрых-код, які счытваецца пры набыцці тавара. Да праграмы ўжо далучылася каля 17-ці гандлёвых сетак.


Аляксандр Сотнікаў, дырэктар нацыянальнай аплатнай сістэмы Белкарт: Правёўшы аперацыі з выкарыстаннем карты, яе трымальнік можа атрымаць скідкі. Наступным этапам развіцця ў найбліжэйшы час да канца гэтага года будзе бонусная праграма, калі вы пры правядзенні безнаяўных аперацый у арганізацыі гандлю і сэрвісу будзеце назапашваць балы, якія можна будзе, пасля, выдаткаваць на набыццё тых або іншых тавараў і паслуг.


Новая рэспубліканская праграма лаяльнасці павысіць долю безнаяўных плацяжоў у краіне. У планах Нацбанка да пачатку 2016 дасягнуць 50%.