Прагнозы эпідэміёлагаў - у Беларусі набліжаецца сезон рэспіраторных вірусных інфекцый

20 сентября 2023

Набліжаецца сезон рэспіраторных вірусных інфекцый. Пік прагназуюць на люты. У групе рызыкі дзеці і дарослыя, старэйшыя за 65 гадоў. Прышчэпліваць ад грыпу ў гэтым сезоне будуць трохвалентнай вакцынай расійскай, французскай вытворчасці, а таксама чатырохвалентнай швейцарскай. Адначасова прышчэплівацца можна і ад COVID-19 (дапускаецца ўводзіць вакцыну ў адзін дзень, але ёсць выключэнні).

Зараз у пятнаццаці краінах цыркулюе новым штам "пірола", у Беларусі ён пакуль не выяўлены. Лічыцца, што ён больш заразны. Спецыялісты сочаць за сітуацыяй.

Святлана Лукашык, прафесар кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ:

Мы гатовы. Гатовы і на амбулаторным этапе, і на стацыянарным этапе, добра распрацаваны пратаколы, існуюць прэпараты для лячэння.

Пазбегнуць цяжкага цячэння захворвання - як кавіду, так і грыпу - дапамагае вакцынацыя.