Прагноз надвор'я на 20 жніўня

19 августа 2019

Умовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя франтальныя раздзелы. Папярэджанне аб неспрыяльных метэаралагічных з'явах! На заўтра аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. 20 жніўня (аўторак) уначы па паўночна-заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У дзённыя гадзіны па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне + 30-31°С.