Прафсаюзы ўзяліся за праверку ўмоў працы аграрыяў

15 июня 2019

Напярэдадні ўборачнай кампаніі прафсаюзы ўзяліся за праверку ўмоў працы аграрыяў. Па ўсёй краіне стартаваў месячнік бяспекі. Пад прафсаюзны кантроль трапяць самыя рэйтынгавыя парушэнні: няспраўнасць тэхнікі, адсутнасць сродкаў індывідуальнай абароны, рэжыму харчавання або пітной вады. Правераць кожную гаспадарку. У выпадку парушэнняў уручаць рэкамендацыі з жорсткімі тэрмінамі вырашэння праблем. І па вопыце мінулых гадоў - такія меры дапамагаюць знізіць лічбы вытворчай гібелі. У гэтай статыстыцы - па нулях у Гомельскай вобласці. Там да рэйдавай групы далучылася Ганна Кавалёва.

Вада, аптэчка, вогнетушыцель, спецадзенне і падарожны ліст з вердыктам медработніка - "дапушчаны да працы". Наяўнасць такога набору прафсаюзныя інспектары правяраюць у палях сельгаспрадпрыемства "Цяплічнае". І тут стаўленне супрацоўнікаў да закону аб ахове працы прынцыповае. 

Акрамя тэхнічнага боку пытання, рэвізоры праверылі і выконванне санітарных норм. Як раз час абеду. Вада, мыла, рушнік - усё ў наяўнасці. Для абеду - мабільны стол з крэсламі. І па традыцыі - першае, другое і кампот. Пасля трактарысты працягнуць укос травы. А на мехдвары ўжо рыхтуюцца да ўборкі збожжа. З праверкай пабывалі і там. 

Спраўнасць тэхнікі і супрацьпажарныя сродкі - гарант нулявой статыстыкі па ўзгараннях у палях. Дарэчы, сёлета сумны адлік ужо пайшоў. У пачатку чэрвеня 

ў Рагачоўскім раёне за лічаныя хвіліны згарэў камбайн. Следчы камітэт праводзіць экспертызу.

Да шчасця, смяротных здарэнняў у АПК Гомельскай вобласці з пачатку месяца не адбылося. А вось выпадкаў траўматызму за 12 дзён зафіксавана ўжо 10.

Задача інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў - не проста выявіць парушэнні. Калі ёсць патрэбнасць у гаспадаркі, аказаць ёй матэрыяльную дапамогу для ўхілення праблем.

На найбліжэйшы месяц у камандзіровачным плане прафсаюзных інспектараў амаль 200 маршрутаў. Столькі гаспадарак рэгіёна павінны праверыць да 10 ліпеня. У выпадку выяўлення халатнасці кіраўнікі атрымаюць рэкамендацыі з жорсткімі тэрмінамі. Ухіленне парушэнняў будзе ісці пад кантролем тэхнічных інспектараў працы.