Прафсаюзы прапануюць добрасумленных работнікаў перавесці на бестэрміновы працоўны дагавор

25 сентября 2017

Прадаўжаць кантракты ўсім добрасумленным работнікам або нават перавесці на бестэрміновы працоўны дагавор.

Замацаваць такі абавязак наймальніка на заканадаўчым узроўні прапанаваў сёння дэпутатам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падчас сустрэчы на адным з прадпрыемстваў Мінска. Такія меры, на думку Міхаіла Арды, дапамогуць пазбегнуць шэрых схем скарачэння, калі яно праводзіцца неафіцыйна па заканчэнні кантракта, а значыць, без неабходных выплат на карысць работніка. Але тут важна распрацаваць якасны механізм, каб такія меры тычыліся толькі сапраўды матываваных супрацоўнікаў.

Міхаіл Арда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

"Калі сёння чалавек працуе без заўваг, калі да чалавека няма ніякіх прэтэнзій, ён выконвае свае працоўныя абавязацельствы добра, з ім сёння трэба прадаўжаць кантракт на максімальны тэрмін".

Абмеркавалі падчас сустрэчы і яшчэ адну ініцыятыву: прафсаюзы прапануюць перагледзець правілы налічэнні выплат пенсіянерам, якія працуюць. З іх зарплат прадоўжаць адлічвацца грошы ў Фонд сацыяльнай абароны, аднак пераразлік пенсіі не робіцца.