Прафілактычная акцыя Бяспечнасць у кожны дом

4 февраля 2014
З пачатку года толькі ў Мінскай вобласці ў агні загінула 15 чалавек сталага ўзросту. Гэта катэгорыя грамадзян найбольш падвяргаецца рызыцы ўзгаранняў жылля ў зімовы перыяд. Зводкі ратавальнікаў сведчаць, што асноўная прычына пажараў - парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Людзі пенсіённага ўзросту не заўсёды самастойна могуць адрамантаваць печ або электраправодку. Ратавальнікі разам з камунальнікамі і сацыяльнымі работнікамі наведваюць пенсіянераў і дапамагаюць ім прывесці дом у парадак.

Прафілактычная акцыя Бяспечнасць у кожны дом прадоўжыцца ў Мінскай вобласці да 28 лютага. Асаблівую ўвагу падчас рэйдаў надаюць супрацьпажарнаму стану жылля.