Прафесійнае свята ў ратавальнікаў

19 января 2015

Яны могуць прайсці скрозь агонь, ваду і справіцца з любой надзвычайнай сітуацыяй. Прафесійнае свята ў ратавальнікаў. І хоць выхадных у гэтых людзей і быць не можа, усё ж некаторыя знайшлі хвілінку, каб выканаць адну добрую традыцыю. Як адзначаюць святы тыя, хто выратоўвае наша жыццё – ведае Антаніна Станкевіч.

Нягледзячы на тое, што падтрымліваць фізічную форму і загартоўвацца – іх непасрэдны абавязак, купанне ў палонцы пры тэмпературы вады не вышэй за два градусы для многіх з іх адбудзецца ўпершыню.

Першае, што адчувае большасць ратавальнікаў, – шок: усё ж такі звычайныя людзі як-ніяк. Але праз некалькі секунд прыходзяць у сябе – тут, як кажуць, хто на што вучыўся.

Адзначаць свята менавіта такім чынам – ужо традыцыя для большасці ратавальнікаў. Тут табе і загартоўванне, і праверка асабістай мужнасці, і магчымасць нават паспрачацца са сваімі жахамі і стэрэатыпамі.

Але большасць ратавальнікаў адзначаюць сваё прафесійнае свята на працоўным месцы. Усе ж такі надзвычайныя сітуацыі здараюцца не па календары. Тым больш што і працаваць зараз гэтым людзям трохі прасцей. Толькі за апошні год матэрыяльна-тэхнічная база ўсіх выратавальных атрадаў значна папоўнілася.

За мінулы год ратавальнікі цэнтральнага рэгіёна справіліся з 1500 надзвычайных сітуацый і выратавалі 190 чалавек. А такая статыстыка – лепшы падарунак для прадстаўнікоў гэтай прафесіі.