Праект "За секунду да подзвігу" сёння вечарам на "Беларусь 1"

13 мая 2015

Подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны аднавілі пры дапамозе сучаснай камп'ютарнай графікі. Агенцтва тэленавін сумесна з кампаніяй "Гейм Стрым" (гэта вядомы ў свеце распрацоўшчык гульні World of Tanks) на працягу паўгода працавалі над праектам "За секунду да подзвігу". У аснову фільма леглі гісторыі беларускіх лётчыкаў і танкістаў. Тараны ў паветры і на зямлі, падрабязнасці аперацыі Баграціён і апошні палёт Аляксандра Мамкіна. 

У другой серыі фільма - маштабная, але забытая гісторыяй бітва пад Сянно і сакрэт абароны Куцепава ў Магілёве. Не прапусціце… Сёння ў рамках інфармацыйнага канала "Панарама".