Умераныя выдаткі і сацыяльная скіраванасць - галоўныя прыярытэты бюджэту-2017

15 сентября 2016

Пры яго фарміраванні ўлічваліся цяперашні кошт на расійскі газ для Беларусі і стаўка вывазной мытнай пошліны на калійныя ўгнаенні - 55 еўра за тону. Галоўны фінансавы дакумент сёння абмеркавалі на пашыраным пасяджэнні ўсіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў з удзелам Мінфіна. Бюджэт запланаваны з прафіцытам на паўтара мільярда рублёў. Грошы пойдуць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу. Самае галоўнае - адукацыя, ахова здароўя і выплаты ў фонд сацабароны. Паменшыліся выдаткі на АПК і будаўніцтва жылля.

Людміла Дабрыніна, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Сёння такая навіна - пераход ад кадастравай ацэнкі зямлі ў доларах - і будзе ўвязка да беларускага рубля. Гэта вельмі важна, таму што неаднаразова падкрэслівалі суб'екты гаспадарання, што так павінна быць. Я думаю, прасцей будзе працаваць нам усім. Я думаю, сёння хвалюе людзей і развіццё нашай сацыяльнай сферы, таму што вызначаныя новыя падыходы да аплаты працы, адукацыі, гэтыя сферы з'яўляюцца прыярытэтнымі, і паглядзім, які рост у гэтых сферах мы будзем мець у далейшым у 2017 годзе".

Істотна не зменіцца ў наступным годзе падатковая палітыка ў складзе і колькасці плацяжоў. А стаўка рэфінансавання будзе на ўзроўні 15 - 17 працэнтаў гадавых.