Праект "Мы зрабілі гэта разам" аб Вялікім тэатры оперы і балета

18 сентября 2015

Аб сённяшнім дні незалежнай Беларусі распавядае маштабны праект Агенцтва тэленавін. Ён падводзіць своеасаблівы вынік таму, што зроблена за гады суверэнітэту. Сёння размова пойдзе аб Вялікім тэатры оперы і балета. У пачатку 90-х, калі на постсавецкай прасторы шматлікія акадэмічныя тэатры зачыняліся, а трупы распускаліся, гэты цэнтр высокага мастацтва ўдалося захаваць. Тэатр развіваўся, рэпертуар папаўняўся, а сам гістарычны будынак на Траецкай гары прайшоў рэстаўрацыю, пазайздросціць якой сёння мог бы любы тэатр Еўропы. Такім чынам, гісторыя галоўнага музычнага тэатра краіны  прама зараз.

З першых дзён свайго існавання (а гэта з канца 30-х) - самая высокая і прэстыжная акадэмічная пляцоўка краіны. Зала нумар адзін, якая збірала ўрадавыя канцэрты і важныя дзяржаўныя з'езды, дзесяцігоддзямі сумяшчала трыбуну з падмосткамі, дзе стваралася элітарнае мастацтва. Тэатр оперы і балета, паўразбураны і разрабаваны ў гады Вялікай Айчыннай, пасля вайны быў адноўлены. Гісторыкі сведчаць: тады аб'ект здалі не да канца - спяшаліся да чарговага з'езда, ды і можна зразумець -  тэхналогіі тых часоў далёкія ад сённяшняй дасканаласці.

Узяцца за цяжкія праблемы гэтага велічнага гістарычнага будынка і ператварыць яго ў візітную картку не толькі Мінска, усёй краіны ўзяліся ў 2006. Усяго тры гады і аварыйны будынак на Траецкай гары  змяніўся да непазнавальнасці.

Да ўласнага 70-годдзя і Міжнароднага свята жанчын  8 Сакавіка 2009 года тэатр запрасіў гледачоў на першае знаёмства з абноўленымі заламі.

55 метраў у даўжыню і 24  у шырыню - у распараджэнні нашых артыстаў самая вялікая ў Еўропе сцэна. А гэта магчымасць паказу ўсяго сусветнага рэпертуару. Калі замежныя калегі гадамі паказваюць адзін спектакль, у беларускім Вялікім за год больш за 10 новых спектакляў. Пазл айчынных падмосткаў падзелены на 21 пляцоўку, калі, напрыклад, Вялікай Расіі мае іх  усяго 6. Дарэчы, сакрэт і прызначэнне сцэнічных міні-ўчасткаў у тым, што яны могуць рухацца, паднімаючыся на 4 з паловай і апускацца на 3 тры з паловай метры, а гэта  поўная свабода дзеянняў для пастановачнай фантазіі.

Калі выступаюць балетныя - рухомая сцэна нахіляецца, даючы гледачу магчымасць найлепшага прагляду танцуючых ног. А яшчэ  пляцоўка крыху спружыніць, дапамагаючы самім артыстам танцаваць больш  віртуозна і мякка. Усёй тэхнічнай гаспадаркай танцоўшчыкаў загадвае спецыяльная балетная фура памерам 16 на 15 метраў. Штораз да спектакля яна выязджае з 20-метровага трума, дзе і захоўваецца, саступаючы месца оперным спектаклям. У оперы  свая фура, з колам, што верціцца і кальцом, што могуць рухацца як разам, так і паасобку. Свая фура ёсць і ў аркестрантаў. Пляцоўка музыкантаў можа змяняць свае пазіцыі па вышыні.

20 люкаў правалу, 70 дэкарацыйных пад'ёмаў, больш за 500 светлавых прыбораў, што абслугоўваюць сцэну - для іх паралельна з музычнай пішацца свая, светлавая партытура. "Дырыжораў" няшмат - 11 супрацоўнікаў-тэхнікаў, якія простым націскам камп'ютарнай кнопкі ажыўляюць вялізныя металізаваныя фабрыкі над і пад сцэнай. Прычым усё жалеза працуе бясшумна.

Творчы камфорт артыстаў не заканчваецца сцэнай. Пашывачны і прымерачны цэхі, рэпетыцыйныя залы для кожнага падраздзялення. Асабліва пашанцавала танцоўшчыкам - у іх адразу 2 вялікія балетныя памяшканні для падрыхтоўкі спектакляў.

Крэслы для гледачоў, абітыя аксамітам, і інтэр'ерны брэнд Вялікага - аднагодка тэатра, гіганцкая ў дзве тоны вагой люстра. Раз на год свяцільня памерам 4 з паловай на 3 з паловай метры апускаецца, тры тысячы лямпачак праходзяць чыстку і замену. Пояс партэра і ўся ляпніна  ў пазалоце. Аналіз  савецкага рамонту паказаў, сям-там ляпніна была заменена дрэвам і банальна пафарбавана пад золата. На аздабленнее тэатра каштоўным матэрыялам сучаснікамі пайшло каля 7 з паловай кілаграмаў сусальнага золата.

Зараз пра яго можна смела сказаць - форма, што адпавядае зместу.  Пачынаючы з фасада і інтэр'ера да, вядома, творчага напаўнення. Зараз сюды імкнуцца сусветныя зоркі оперы, балета і інструментальнай музыкі.

І ў артыстаў, і ў гледача Вялікі тэатр нараджае пачуццё эстэтычнага задавальнення, адказнасці за ўсю гэтую прыгажосць і гонару за яе. Бо мы зрабілі гэта разам.