Працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

24 февраля 2015

Ва ўсіх абласных выканаўчых камітэтах, а таксама ў сталічнай мэрыі працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі паводле адзінага графіку.

У гэтую суботу, 28 лютага, з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Ён адкажа на пытанні, што датычацца гарантавання харчовай бяспекі горада, кіраўніцтва сферай прадпрымальніцтва, абслугоўвання насельніцтва і дзяржаўнай маёмасці. А ў Мінскім аблвыканкаме прапановы і скаргі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі.