Працягваюць наводзіць парадак у студэнцкай вёсцы

20 апреля 2019

Апарат Міністэрства адукацыі разам са студэнтамі, а таксама з рэктаратам сталічных універсітэтаў добраўпарадкоўваюць тэрыторыю каля інтэрнатаў і рыхтуюць іх да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. У прыватнасці, вядуцца працы па ўборцы будаўнічага смецця і кладцы тратуарнай пліткі.

Некалькі інтэрнатаў ужо гатовыя прыняць спартсменаў. Усе працы па добраўпарадкаванні студэнцкай вёскі завершацца да 15 мая.