Працягваецца ўзвядзенне сацыяльнай інфраструктуры ў Нясвіжы

12 мая 2021

Горад-музей - старадаўні Нясвіж працягвае добраўпарадкаванне гістарычных  тэрыторый і будаўніцтва новых аб'ектаў сацыяльнага прызначэння. Так, у найбліжэйшых планах  стварэнне камфортнай пешаходнай зоны ў цэнтральнай частцы Нясвіжа. Ад Слуцкай брамы да касцёла Божага цела, а таксама  да бенедыктынскага манастыра  прадугледжана прастора без транспарту. Каб вывесці легкавыя аўто і бусы з цэнтра, для іх створаць спецыяльную  пляцоўку. А гасцей горада  ад вуліцы Кутузава  да  турыстычных маршрутаў   будуць дастаўляць электробусы і электрамабілі. Запланавана  i адкрыццё музея рэтрааўтамабіляў,  а таксама  мастацкай галерэі.

Паралельна з узвядзеннем жылля горад развівае і інфраструктуру крокавай даступнасці. Дарэчы, па выніках мінулага года Нясвіжскі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.