Працягваецца праверка баявой гатоўнасці воінскіх часцей беларускай арміі

1 февраля 2020
І ў падраздзяленні Узброеных сіл ужо прыбыло новае папаўненне з ліку ваеннаабавязаных. На сёння гэта каля 50 чалавек. Так званым навабранцам прыйдзецца ўспомніць, што такое маршы на палігоны камбінаваным спосабам, маскіроўка пазіцый, разгортванне палявога лагера і заняткі па баявым зладжванні, у тым ліку з баявой стральбой. 

38-ая  брыгада дэсантнікаў правяла кантрольныя стрэльбы


І першыя стрэльбы правяла ў рамках праверкі брэсцкая 38-ая брыгада дэсантнікаў. Усе пастаўленыя задачы на дзень  выкананы  на "добра" і "выдатна". Наперадзе ў вайскоўцаў кантрольныя заняткі па тактычнай, агнявой падрыхтоўцы  і ваджэнні баявых машын.