Працягваецца падрыхтоўка да стратэгічнага вучэння Захад-2013

29 августа 2013

Працягваецца падрыхтоўка да сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі Захад-2013. У адпаведнасці з планам, у нашу краіну прыбыла група афіцэраў Узброеных Сіл Расіі пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Валерыя Герасімава. І сёння Міністр абароны Юрый Жадобін сустрэўся з кіраўніком расійскай дэлегацыі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснага вучэння.